『Лоўца Слоўцаў』のカバーアート

Лоўца Слоўцаў

Лоўца Слоўцаў

著者: Belarus FM
無料で聴く

Лоўцы слоўцаў Жэня і Ўладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выпраўляюцца на паляванне ў моўны лес, дзе шукаюць знікаючыя, падзабытыя і новыя словы беларускай мовы. Гэта слоўнік у аўдыяфармаце на Belarus FM, дзе мы збіраем віцеблянізмы, фемінітывы, словы са старых кніг і жывыя наватворы. Высвятляем, адкуль яны прыйшлі, як змяняліся, дзе захаваліся і ці могуць вярнуцца ў актыўную мову. Тут няма апошняга слова: слухачы і слухачкі таксама могуць дзяліцца выразамі, якія яны чулі або ўжывалі. Разам мы будзем разглядаць і захоўваць словы, якія яшчэ можна паспець злавіць.Belarus FM 語学学習
エピソード
  • Якую таямніцу хаваюць падзабытыя словы беларускай мовы і чым карысталіся вядзьмаркі
    2026/08/24
    Некаторыя словы паступова знікаюць з жывой гаворкі. І гэта можа здарацца з самых розных прычынаў. Часам сыходзіць пакаленне, для якога гэтыя словы былі звычайнымі і натуральнымі, а маладзейшыя людзі ўжо іх не падхопліваюць. Альбо на мову ўплываюць працяглыя працэсы русіфікацыі, і праз гэта мы паступова адмаўляемся ад некаторых сваіх словаў. Калі-некалі могуць дзейнічаць і іншыя сацыяльныя ці гістарычныя чыннікі. Таму не заўсёды магчыма назваць адну прычыну, чаму слова спыніла сваё гучанне. Але калі яно яшчэ захавалася ў памяці людзей або ў слоўніках, яго можна паспрабаваць злавіць і вярнуць у моўную прастору.У чацвёртым эпізодзе падкаста «Лоўца Слоўцаў» Жэня і Уладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выходзяць на сцежку падзабытых словаў. І гэтым разам ловяць адно з іх. Для Уладзіслава яно шмат гадоў заставалася асабістай таямніцай, а пошукі яго азначэння ператварыліся ў сапраўдны моўны дэтэктыў.Уладзіслаў шмат разоў чуў слова «кільчыба» ад сваёй бабулі. З кантэксту яму, вядома, было зразумела, што гаворка ідзе пра нешта дрэннае, але дакладнага тлумачэння гэтага слова ў яго не было.Асабліва яму запомніўся адзін дыялог бабулі з доктаркай. Калі яна спытала бабулю, што ёй выпісаць, тая адказала: «Выпішыце мне хаця б нейкую кільчыбу».Доктарка слова не зразумела. Магчыма, падумала: «Бабуля нешта кажа невыразна альбо проста штосьці прыдумляе». Пазней бабулі не стала, а «кільчыба» засталася для Уладзіслава таямніцай. Шмат гадоў ён быў перакананы, што гэта выключна віцебскае слова. Тым больш што нават калегі-мовазнаўцы не маглі яго патлумачыць. Адказ знайшоўся значна пазней – ужо ў архівах.Працуючы са слоўнікам мовазнаўцы Язэпа Ціхінскага, Уладзіслаў нарэшце знайшоў знаёмае слова. Ціхінскі некалькі дзесяцігоддзяў збіраў вялікі беларуска-расейска-польскі тлумачальны слоўнік. Яму дапамагалі карэспандэнты з розных частак Беларусі. Яны дасылалі мясцовыя словы і выразы. Сам слоўнік так і не быў выдадзены і захаваўся ў Вільні. І менавіта ён дапамог высветліць адну істотную акалічнасць: у XIX стагоддзі і на пачатку XX стагоддзя слова «кільчыба» не было выключна віцебскім – яно было вядома значна шырэй. А цяпер проста знікла.І нарэшце стала зразумела, што мела на ўвазе бабуля. Слова «кільчыба» мела некалькі азначэнняў, і ўсе яны так ці інакш звязаныя з атрутай.Паводле аднаго з іх, гэта атрутная расліна кшталту «вароняга вока». У народных гісторыях і легендах яе маглі звязваць з вядзьмаркамі, якія нібыта ёю карысталіся.Але было і іншае тлумачэнне. Кільчыбай называлі атруту, у тым ліку стрыхнін. Менавіта ў такім шырокім сэнсе гэтае слова ўжывала і бабуля Уладзіслава. Яна калісьці расказвала, што кільчыбу кладуць, каб атруціць мышэй або пацукоў. А калі бабуля прасіла ...
    続きを読む 一部表示
    7 分
  • Фемінітывы: жанчыны ёсць, а словаў няма? Ці могуць назовы патрапіць у моўную вязніцу?
    2026/08/15
    Фемінітывы часам успрымаюцца як нешта новае, ці моднае або нават штучнае. Але для беларускай мовы гэта зусім не новая з'ява. Настаўніца, дырэктарка, шляхцянка, сялянка - усё гэта назоўнікі жаночага роду, якія называюць жанчын паводле прафесіі, пасады, занятку або сацыяльнага статусу.Мы карыстаемся такімі словамі штодня і нават не задумваемся пра гэта. А спрэчкі звычайна пачынаюцца там, дзе жаночая форма радзей гучала ў публічнай прасторы. Бо апошнія гады фемінітывы былі маргіналізаваныя і толькі цяпер вяртаюцца ў актыўную мову.У трэцім эпізодзе падкаста «Лоўца Слоўцаў» Жэня і Уладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выходзяць на новую сцежку моўнага лесу - сцежку фемінітываў.Навошта мове фемінітывы? Адна з іх функцый вельмі простая - дакладна паказаць, пра каго ідзе размова.Уладзіслаў прыгадвае выпадак з беларускай прэсы, дзе паведамлялася, што эстонскі прэзідэнт пабраўся шлюбам з «кіраўніком кібербяспекі» Латвіі. Мужчынская форма «кіраўнік» прывяла да таго, што частка чытачоў літаральна зразумела навіну як паведамленне пра шлюб двух мужчын. У самім матэрыяле былі фатаграфіі і кантэкст, але першае ўражанне ўжо ўзнікла. Адна «кіраўніца» магла б адразу прыбраць двухсэнсоўнасць.Таму размова пра фемінітывы - гэта не толькі дыскусія пра моўную моду або ідэнтычнасць. Часам гэта проста пытанне дакладнасці.Але як назваць, напрыклад, жанчыну ў зняволенні? У беларускай мове ёсць добра вядомае слова «вязень». Але якой будзе жаночая форма?Менавіта тут пачынаецца самае цікавае. Высвятляецца, што беларуская мова прапаноўвала не адзін, а адразу некалькі варыянтаў. Але што з імі сталася? Ці памятаеце вы хаця б адно такое слова?У дыялектах і старых тэкстах можна сустрэць словы «вязнеўка» і «вязнёўка». Мовазнаўца Алесь Каўрус фіксаваў гэтую форму, у тым ліку ў дачыненні да жанчын, якія прайшлі праз палітычнае зняволенне і ГУЛАГ.На Віцебшчыне існавала форма «вязнярка». Так, напрыклад, казала бабуля Уладзіслава. У іншых гаворках сустракалася «вязнічка».Была нават спроба замацаваць у слоўніках слова «вязніца» як жаночую форму ад «вязень». То бок ёсць слова «вязніца», дзе націск на «і». Гэта «турма». А нашае слова мела націск на «я» - «вЯзніца». Але ў жывой мове яно амаль не прыжылося.То бок мова ўжо мела некалькі спосабаў назваць жанчыну, якая знаходзілася ў зняволенні. Але гэтыя словы альбо заставаліся рэдкімі і дыялектнымі, альбо былі вядомыя не дужа шырокаму колу людзей.І таму ў 2022 годзе каманда праекта ў падтрымку жанчын-палітзняволеных сутыкнулася з той жа праблемай. Якую форму выкарыстаць, калі слова «вязень» ёсць, а натуральны і зразумелы ўсім жаночы адпаведнік знайсці складана? Так і з'явіўся наватвор «палітвязынка».Слова выклікала дыскусію і спрэчкі ў мовазнаўцаў. ...
    続きを読む 一部表示
    13 分
  • Хто такія «мальцы»? Патаемная мова гей-кам’юніці і два беларускія словы на мяжы знікнення
    2026/08/08
    Колькасць віцеблянізмаў вымяраецца сотнямі. Частка з іх увайшла ў вядомы краёвы слоўнік М. Каспяровіча, выдадзены каля ста гадоў таму. Іншыя былі сабраныя філолагамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава і ўключаныя ў двухтомныя дыялектныя выданні. Але нават гэтыя працы не ахопліваюць усяго моўнага багацця рэгіёна.Шмат словаў так і не былі пашпартызаваныя – не атрымалі дакладнага тлумачэння. Некаторыя словы даследчыкі зафіксавалі, але падалі толькі адно з іх значэнняў. Іншыя дагэтуль жывуць выключна ў вуснай мове.Таму ў другім эпізодзе падкаста «Лоўца Слоўцаў» Жэня і Уладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выпраўляюцца на першую сцежку свайго моўнага лесу – шукаць віцеблянізмы.Што такое віцеблянізмы? Гэта словы і выразы, характэрныя для Віцебска і паўночна-ўсходняй Беларусі. Яны могуць сустракацца таксама на Аршаншчыне, Полаччыне, Магілёўшчыне і нават на Смаленшчыне, але ў свядомасці многіх людзей звязваюцца менавіта з Віцебскам.Трэба слухаць, як размаўляюць людзі, звяртаць увагу на мясцовыя выразы, параўноўваць іх са старымі запісамі і высвятляць, як словы змяняліся з цягам часу. Бо можа быць і так, што слова ўжо нібыта змешчана ў слоўнік, але працягвае супраціўляцца дакладнаму вызначэнню. Яно выходзіць за межы слоўнікавага артыкула, абрастае новымі сэнсамі і жыве далей.Менавіта так адбылося са словам «малец». Яго можна назваць адным з найбольш вядомых віцеблянізмаў і візітоўкай гэтага рэгіёна.«Мальцы» – гэта хлопцы, падлеткі і мужчыны ў прынцыпе. А ў асобным кантэксце яшчэ і партнэры або прывабныя прадстаўнікі гей-супольнасці.Не ўсе гэтыя значэнні зафіксаваныя ў слоўніках дасюль. Таму «малец» застаецца жывым словам, якое працягвае развівацца і выходзіць за межы традыцыйных тлумачэнняў.«Умызгі» выкарыстоўвалі ў Віцебску, Лёзне, Воршы, Дуброўне і іншых мясцінах паўночна-ўсходняй Беларусі. Слова сустракаецца ў запісах этнографаў XIX стагоддзя, у старых народных песнях і рэгіянальных слоўніках.У старых запісах таксама можна сустрэць фразы: «Дзеўкі пайшлі ўмызгі». «Мальцы пайшлі ўмызгі». Але што ж гэта азначае?«Умызгі» – гэта залёты, або рамантычная сустрэча з чалавекам, які табе падабаецца. У сучаснай мове можна было б сказаць «спатканне», «амурная сустрэча» або «рандэву». Але слова «ўмызгі» мае асаблівае эмацыйнае адценне. Гэта хутчэй далікатная, яшчэ платанічная стадыя заляцанняў.Яго варта вярнуць хаця б дзеля таго, каб не кожную рамантычную сустрэчу называць «дэйтам», «рандэву» або «стрэлкай».Нашы бабулі і дзядулі хадзілі ўмызгі. Магчыма, гэта могуць рабіць і сучасныя беларусы.Трэцяе слова амаль знікла. Гэта яшчэ адзін вядомы віцеблянізм, які ўжо апынуўся ў зоне моўнай рызыкі. Ён зафіксаваны ў дыялектных слоўніках і ў краёвым ...
    続きを読む 一部表示
    11 分
adbl_web_anon_alc_button_suppression_t1
まだレビューはありません