『Фемінітывы: жанчыны ёсць, а словаў няма? Ці могуць назовы патрапіць у моўную вязніцу?』のカバーアート

Фемінітывы: жанчыны ёсць, а словаў няма? Ці могуць назовы патрапіць у моўную вязніцу?

Фемінітывы: жанчыны ёсць, а словаў няма? Ці могуць назовы патрапіць у моўную вязніцу?

無料で聴く

ポッドキャストの詳細を見る
Фемінітывы часам успрымаюцца як нешта новае, ці моднае або нават штучнае. Але для беларускай мовы гэта зусім не новая з'ява. Настаўніца, дырэктарка, шляхцянка, сялянка - усё гэта назоўнікі жаночага роду, якія называюць жанчын паводле прафесіі, пасады, занятку або сацыяльнага статусу.Мы карыстаемся такімі словамі штодня і нават не задумваемся пра гэта. А спрэчкі звычайна пачынаюцца там, дзе жаночая форма радзей гучала ў публічнай прасторы. Бо апошнія гады фемінітывы былі маргіналізаваныя і толькі цяпер вяртаюцца ў актыўную мову.У трэцім эпізодзе падкаста «Лоўца Слоўцаў» Жэня і Уладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выходзяць на новую сцежку моўнага лесу - сцежку фемінітываў.Навошта мове фемінітывы? Адна з іх функцый вельмі простая - дакладна паказаць, пра каго ідзе размова.Уладзіслаў прыгадвае выпадак з беларускай прэсы, дзе паведамлялася, што эстонскі прэзідэнт пабраўся шлюбам з «кіраўніком кібербяспекі» Латвіі. Мужчынская форма «кіраўнік» прывяла да таго, што частка чытачоў літаральна зразумела навіну як паведамленне пра шлюб двух мужчын. У самім матэрыяле былі фатаграфіі і кантэкст, але першае ўражанне ўжо ўзнікла. Адна «кіраўніца» магла б адразу прыбраць двухсэнсоўнасць.Таму размова пра фемінітывы - гэта не толькі дыскусія пра моўную моду або ідэнтычнасць. Часам гэта проста пытанне дакладнасці.Але як назваць, напрыклад, жанчыну ў зняволенні? У беларускай мове ёсць добра вядомае слова «вязень». Але якой будзе жаночая форма?Менавіта тут пачынаецца самае цікавае. Высвятляецца, што беларуская мова прапаноўвала не адзін, а адразу некалькі варыянтаў. Але што з імі сталася? Ці памятаеце вы хаця б адно такое слова?У дыялектах і старых тэкстах можна сустрэць словы «вязнеўка» і «вязнёўка». Мовазнаўца Алесь Каўрус фіксаваў гэтую форму, у тым ліку ў дачыненні да жанчын, якія прайшлі праз палітычнае зняволенне і ГУЛАГ.На Віцебшчыне існавала форма «вязнярка». Так, напрыклад, казала бабуля Уладзіслава. У іншых гаворках сустракалася «вязнічка».Была нават спроба замацаваць у слоўніках слова «вязніца» як жаночую форму ад «вязень». То бок ёсць слова «вязніца», дзе націск на «і». Гэта «турма». А нашае слова мела націск на «я» - «вЯзніца». Але ў жывой мове яно амаль не прыжылося.То бок мова ўжо мела некалькі спосабаў назваць жанчыну, якая знаходзілася ў зняволенні. Але гэтыя словы альбо заставаліся рэдкімі і дыялектнымі, альбо былі вядомыя не дужа шырокаму колу людзей.І таму ў 2022 годзе каманда праекта ў падтрымку жанчын-палітзняволеных сутыкнулася з той жа праблемай. Якую форму выкарыстаць, калі слова «вязень» ёсць, а натуральны і зразумелы ўсім жаночы адпаведнік знайсці складана? Так і з'явіўся наватвор «палітвязынка».Слова выклікала дыскусію і спрэчкі ў мовазнаўцаў. ...
adbl_web_anon_alc_button_suppression_t1
まだレビューはありません