エピソード

  • Журналістка Кацярына Андрэева пра сваё жыццё зараз, пратэсты, «Плошчу Пераменаў» і калонію
    2026/07/12
    Сёння наша перадача будзе асаблівай, таму што да нас у госці завітала журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева. Крыху больш за тры месяцы таму яна апынулася на волі. Гэта адбылося 19 сакавіка, адразу пасля таго, як Мінск наведаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл і адбыліся закрытыя дыпламатычныя перамовы.

    У выніку гэтых складаных пагадненняў адбылося маштабнае вызваленне — тады на волю выйшлі адразу дзвесце пяцьдзясят палітвязняў. Аднак Каця апынулася сярод тых пятнаццаці чалавек, якіх у той жа дзень фактычна дэпартавалі і вывезлі ў Літву, пакінуўшы за плячыма доўгія і цяжкія пяць з паловай гадоў за кратамі.

    У вялікай размове з LRT Кацярына распавяла пра сваё жыццё пасля вызвалення, успомніла дзень затрымання на «Плошчы Пераменаў», гады ў калоніі, ціск, падтрымку, якая дапамагала не зламацца, а таксама мужа, які дагэтуль застаецца за кратамі.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分
  • Чаму Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева і як гэта паўплывае на адносіны з Масквой?
    2026/06/28
    Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева: рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія каардынавалі расійскія ўдары па Украіне, спынілі працу. У Мінску сам ультыматум Зяленскага і яго заявы афіцыйна не каментавалі. Пры гэтым на пагрозы з Кіева аператыўна адрэагавалі ў Маскве. Сам жа Лукашэнка распавёў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага ў Мінску і заявіў, што заклікаў украінскі бок дамаўляцца. Чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок, што гэта азначае для Украіны і як такая саступка паўплывае на адносіны паміж Мінскам і Масквой? Размова з палітычным аглядальнікам, журналістам Віталем Цыганковым.

    У вялікай зале візіт-цэнтра Сейма Літвы на гэтым тыдні прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларусь — гэта святое". Гэта першая кніга палітыка і былога палітвязня пасля таго, як ён апынуўся на волі. На мерапрыемстве прысутнічалі былыя палітвязні, актывісты, а таксама літоўскія палітыкі, якія выступілі з прамовамі. Як нарадзілася ідэя кнігі і што чытачы там змогуць пабачыць? Распавёў Павел Севярынец.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分
  • Доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны і «Апавяданні з кішэняў»
    2026/06/14
    Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL на гэтым тыдні прэзентавала новае расследаванне, у якім прыведзены доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны. А калі быць дакладней, то як беларускія прадпрыемствы працуюць на патрэбы расійскай арміі, выконваючы ваенныя заказы. Размова з прадстаўніком BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам.

    Тым часам у Вільні прайшла прэзентацыя першай пасля вызвалення кнігі былога палітвязня Міколы Дзядка «Апавяданні з кішэняў». У ёй аўтар сабраў гісторыі і назіранні, зробленыя падчас зняволення ў турме ў Гродне.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分
  • Званок Макрона Лукашэнку, візіт Ціханоўскай у Кіеў і пагрозы з Беларусі: што адбываецца?
    2026/05/31
    Апошні тыдзень быў вельмі насычаны на падзеі, пачынаючы з нядзелі, званка Макрона Лукашэнку, далей візіт Ціханоўскай з дэлегацыяй у Кіеў, сустрэча з Зяленскім, усё гэта на фоне пагроз з боку Беларусі, пра якія некалькі разоў за гэты месяц заяўлялі ва Украіне, пра тое, што Расія спрабуе ўсё больш уцягнуць Беларусь у вайну. Усе гэтыя падзеі абмеркавалі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.

    Беларускі паэт і перакладчык Ігар Кулікоў прэзентаваў ужо 8-ю па ліку кнігу. Яна атрымала назву «Горад N». Прэзентацыя прайшла ў Вільні, у музеі імя Івана Луцкевіча. Падрабязней — у размове з паэтам.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分
  • Ці ёсць у ЗША рычагі ціску на Літву ў пытанні беларускіх калійных угнаенняў?
    2026/05/17
    На гэтым тыдні міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на закрытым пасяджэнні фракцыі сацыял-дэмакратаў прызнаў: з боку ЗША ўзмацняецца ціск з мэтай дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву. Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзілі некалькі ўдзельнікаў пасяджэння на ўмовах ананімнасці. Якія рычагі ціску Вашынгтон цяпер мае на Літву і чый інтарэс у гэтай гісторыі сёння выглядае мацнейшым? Размова з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенства "Позіпк" Аляксандрам Класкоўскім.

    Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» сабраў і прааналізаваў звесткі пра навучанне беларускіх студэнтаў за мяжой за апошняе дзесяцігоддзе — з 2013 па 2025 год. Падрабязней у размове з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

    Вядучы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分
  • Вызваленне Анджэя Пачобута і выстава Ксішы Ангелавай: чаго чакаць?
    2026/05/03
    Палітвязень, журналіст і актывіст польскай дыяспары Анджэй Пачобут выйшаў на волю пасля пяці гадоў у беларускай турме. Як яго вызваленне паўплывае на адносіны Беларусі і Польшчы, і чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок менавіта цяпер? Размова з палітолагам Валерам Карбалевічам.

    Гэтымі днямі ў Вільні адкрываецца асаблівая выстава. Беларуская мастачка Ксіша Ангелава праз свае працы даследуе экзістэнцыйны жах Чарнобыля — катастрофы, якая стала першым вялікім урокам таго, што дзяржава можа падвесці, можа схлусіць і нават забіць. Падрабязней у размове з мастачкай.

    Вядучы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分
  • Крах сістэмы Орбана ў Венгрыі и 30 гадоў «Вясне»: як усё пачыналася і працягваецца сёння?
    2026/04/19
    Што стала галоўнай прычынай краху сістэмы Віктара Орбана, якая падавалася ўстойлівай на працягу 16 гадоў, і як гэта адаб’ецца на „сяброўстве“ з Расіяй і Беларуссю. А дапаможа нам у гэтым палітычны аглядальнік і блогер Мікола Дзядок.

    26 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой вялікі юбілей — 30 гадоў з дня заснавання. Каб падрабязней паразмаўляць пра гэты маштабны шлях, да нас у госці завітала праваабаронца «Вясны» Настасся Васільчук. Мы абмяркуем, з чаго пачыналася гісторыя арганізацыі, чаму Настасся абрала для сябе менавіта гэтую няпростую дзейнасць і як, нягледзячы на ўсе выклікі, «Вясна» будзе адзначаць свой юбілей у гэтым годзе.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分
  • Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна?
    2026/04/05
    Сёння значная частка аўдыторыі ў Беларусі, шукаючы альтэрнатыву дзяржаўнай прапагандзе, звяртаецца да расійскіх ліберальных медыя. Здавалася б, гэта лагічны выбар у пошуках незалежнага погляду. Але наколькі бяспечным для нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца такое „інфармацыйнае суседства“? Менавіта гэтаму пасвечаны новы матэрыял журналіста Цэнтра новых ідэй, сацыёлага Канстанціна Несцяровіча, які завітаў к нам у госці.

    На гэтым тыднi ў Беларусі адзначаецца так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Ці засталося ў гэтым «яднанні» хоць нешта ад інтарэсаў беларускага народа и каму сёння больш выгадны гэты саюз — Лукашэнку ці Пуціну? І чаму? Каб разабрацца ў гэтым, мы запрасілі гісторыка, дарадцу лідара беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўла Церашковіча.

    Вядучы передачы Глеб Анікевіч.
    続きを読む 一部表示
    30 分