『Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна?』のカバーアート

Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна?

Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна?

無料で聴く

ポッドキャストの詳細を見る
Сёння значная частка аўдыторыі ў Беларусі, шукаючы альтэрнатыву дзяржаўнай прапагандзе, звяртаецца да расійскіх ліберальных медыя. Здавалася б, гэта лагічны выбар у пошуках незалежнага погляду. Але наколькі бяспечным для нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца такое „інфармацыйнае суседства“? Менавіта гэтаму пасвечаны новы матэрыял журналіста Цэнтра новых ідэй, сацыёлага Канстанціна Несцяровіча, які завітаў к нам у госці.

На гэтым тыднi ў Беларусі адзначаецца так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Ці засталося ў гэтым «яднанні» хоць нешта ад інтарэсаў беларускага народа и каму сёння больш выгадны гэты саюз — Лукашэнку ці Пуціну? І чаму? Каб разабрацца ў гэтым, мы запрасілі гісторыка, дарадцу лідара беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўла Церашковіча.

Вядучы передачы Глеб Анікевіч.
adbl_web_anon_alc_button_suppression_t1
まだレビューはありません