『Краіна Цмокаў』のカバーアート

Краіна Цмокаў

Краіна Цмокаў

著者: Belarus FM
無料で聴く

Belarus FM прадстаўляе свой першы падкаст, цалкам на роднай мове, пра скарбы нашай краіны. Скрозь стагоддзі, ад паганскіх часоў і да сучаснасці – у кожным эпізодзе мы размаўляем пра ўсё, што нам вядома з гісторыі. Гэта падкаст пра краіну цудаў, багінь і багоў, скарбаў і цмокаў. Пра Беларусь, якой яна была падчас жыцця нашых продкаў, каб параўнаць гэта з сёньняшнімі падзеямі. Пра тыя часы, калі існавала Беларусь без лукашэнкі. Belarus FM – медыйная платформа некамерцыйнай арганізацыі Belarus Freedom Media, VšĮ, зарэгістраванай у Літве.Belarus FM 社会科学
エピソード
  • Фемінітывы ў беларускай мове: казка, гісторыя ці нашая рэчаіснасць?
    2026/03/08
    Сёння ў грамадстве дастаткова граматычна правільна назваць тую ці іншую прафесію ў жаночым родзе, каб у адказ пачуць раздражненне ці нават жарты. Пры гэтым гаворка ідзе пра звычайную частку граматыкі – гэта словы, якія дапамагаюць назваць жанчыну паводле яе працы і заняткаў. І тут паўстае пытанне: ці гэта праз тое, што мова раптам прапанавала нам нешта сапраўды экзатычнае? Ці фемінітывы прадыктаваныя тэмай роўнасці сёння? Бо іх менавіта так перш за ўсё і ўяўляюць – як словы, якіх «не было ніколі» і якія з’явіліся толькі зараз, праз позву дня.Уладзіслаў Гарбацкі, які шмат гадоў даследуе фемінізацыю беларускай мовы, бачыць у гэтых бурлівых дэбатах паўторныя хвалі. Тэма вяртаецца і зноў выклікае дыскусіі. У гэтым эпізодзе мы звернемся да вытокаў, каб зразумець з гісторыі, як адбывалася маргіналізацыя беларускай мовы і што можна сказаць пра фемінітывы ў сэнсе гістарычнага ўзнікнення. Калі яны з’явіліся і чаму сёння столькі спрэчак наконт іх неабходнасці ці існавання наогул? І нарэшце, ці сапраўды Францішак Скарына быў першым феміністам у Беларусі?Каб зразумець, пра што ідзе гаворка, трэба дамовіцца пра паняткі. Фемінітыў у кантэксце нашай размовы – гэта, па-першае, назоўнік жаночага роду (часам яшчэ і прыметнік, але калі казаць пра фемінізацыю беларускай мовы, то мы будзем размаўляць больш пра назоўнікі). І па-другое – праз тое, што гаворка пойдзе пра назвы прафесій ці роду дзейнасці жанчын, то трэба дадаць: па-навуковаму фемінітыў тут выступае яшчэ і ў якасці агентыву. Бо менавіта агентыў і называе дзейную асобу паводле ролі чалавека ў грамадстве, яго прафесію, сацыяльную ролю ці нават дзейнасць у пэўны момант часу. Такія словы працуюць у тых месцах, дзе мова павінна дакладна паведаміць, хто робіць справу, хто прымае рашэнні, хто выступае як спецыялістка.Па сваёй сутнасці мова заўсёды імкнецца да дакладнасці. Носьбіткі і носьбіты мовы заўсёды стваралі новыя словы – каб не блытацца і разумець адно аднаго, пра што ідзе гаворка. І гэта лічыцца натуральным патрабаваннем логікі.Таму ў гісторыі нашай мовы раней ніхто не бачыў праблемы ў тым, каб назваць жанчыну згодна з яе дзейнасцю. І нават сама сістэма мовы падказвала людзям найбольш зручныя спосабы ўтварэння такіх словаў праз выкарыстанне суфіксаў. Напрыклад, мадэлі з «–іца», «–ка» напрыканцы словаў існавалі стагоддзямі.На жаль, у штодзённым кантэксце дакладнасць выглядае зусім іншым чынам. Напрыклад, калі ў беларускамоўным паведамленні (у 2015) пазначана, што «Прэзідэнт Эстоніі заручыўся з кіраўніком кібербяспекі Латвіі», мы, як і наш суразмоўца падкасту, можам зрабіць выснаўкі, што гэта навіна таксама і пра гей-шлюб. Бо род пакідаецца мужчынскім і ў чытача будуецца ўяўленне паводле звыклай матрыцы. Атрымліваецца, нібыта гаворка ідзе пра...
    続きを読む 一部表示
    58 分
  • Мова, якая кусаецца: Беларуская лаянка і «кляцьбонікі» мацней за расейскі мат
    2025/11/25
    Акрамя казак і паданняў, мітаў і нашай гісторыі, пра якія мы ўжо размаўлялі ў папярэдніх эпізодах, вялікай часткай беларускай спадчыны з’яўляецца нашая мова. Але ці заўсёды яна была такой, якой мы ведаем яе сёння? Як размаўлялі нашыя продкі? Ці не паўплывалі на беларускую мову – іншыя, напрыклад, расейская мова? Бо зараз усё часцей можна пачуць нават перакананне ў тым, быццам яе паходжанне – цалкам з расейскай, нібыта беларуская мова – гэта проста дыялект. А ў якасці прыкладу нагадваюць, што нават лаянка у нас «не беларуская».Дарэчы, размова ў гэтым эпізодзе падкасту пойдзе менавіта пра яе. Бо абразлівая лексіка – гэта адзін з найцікавейшых індыкатараў, па якім можа прасачыць не толькі гісторыю мовы, але і ўплыў на яе, калі ён існаваў наогул.Мы паразмаўлялі з Уладзіславам Гарбацкім – палітолагам, сацыялінгвістам і гендэрным даследнікам, які ўжо 11 гадоў жыве ў Вільне і выкладае ўніверсітэцкія дысцыпліны, звязаныя з мовай і грамадствам. Адзін з навуковых накірункаў яго шматгадовай працы ў апошнія шесць год – гэта стварэнне вялікага слоўніка кляцьбонікаў, беларускай лаянкі і абразлівай лексікі. Слоўнік ужо на апошнім этапе падрыхтоўцы.Памылкова было б лічыць, што ёсць нібыта культурныя і цывілізаваныя мовы, альбо тыя, дзе абразлівая лексіка – неразвітая і яе няма. Адпаведна, нельга лічыць, што мова з абразлівай лексікай – нецывілізаваная. Гэта – стэрэатыпы. «Мы ведаем, што ва ўсіх мовах, якія існавалі (мёртвыя і жывыя), заўсёды быў блок абразлівай лексікі», – заўважае мовазнаўца.«Ёсць пэўная спецыфіка, але кожная мова, якая існавала і існуе на планеце – у іх прысутнічае гэты вялікі блок абразлівай лексікі. І мы тлумачым, чаму: гэта – і лексычная разнастайнасць (адразу будзем па-навуковаму гаварыць). Заўсёды людзі працуюць: яны кожнай з'яве даюць слова, азначаюць яе, канкрэтызуюць. Але, канешне, трэба ўлічваць не толькі моўныя чыннікі, але і экстралінгвістычныя, як мы іх называем. Псіхалагічныя. Словы, якія выкарыстоўваюцца для разрадкі, экспрэсіі».Таму, канешне, у Беларусі таксама ёсць свая ўласная лаянка. Пытанне тут толькі ў тым, ці ведаем мы з вамі беларускую мову дакладна, ці толькі так лічым.Абразлівая лексіка – гэта яшчэ і своеасаблівая мапа. Калі лаянка змяняецца, тут можна прасачыць і за зменай гісторыі, ці побыту ў пэўныя моманты часу, ці нават за геаграфіяй. Акрамя гэтага, такая лексіка падкрэслівае і наяўнасць пэўных дыялектаў, ці нават асаблівасці мыслення людзей. Даследчык адзначае, што ў Беларусі лаянка таксама мае свае адметнасці: напрыклад, у адных рэгіёнах ужываюцца больш вульгарныя агульнаславянскія формы, а ў іншых старыя традыцыйныя праклёны, ці кляцьбонікі, якія не маюць нічога агульнага са звычайнай лаянкай, але гучаць яшчэ мацней.Размаўляючы пра лаянку, мы закранулі ...
    続きを読む 一部表示
    1 時間 4 分
  • Ноч расстраляных паэтаў – тады, знішчэнне сведак – сёння. Сакрэтныя дакументы нкус
    2022/10/29

    Беларусь перажыла не самыя казачныя часы. Хаця ў нас захаваліся міты і легенды, якія перадавалі з вуснаў у вусны нашыя продкі, – гэта нашая скарбніца. Але для таго, каб яна захавалася нават у такім выглядзе, загінула шмат людзей. Сёння мы пагутарым пра самую чорную ноч у гісторыі Беларусі. Па трагічнасці гэта падзея можа канкураваць хіба што з 11 верасня ў Амерыцы.Гэта ноч расстраляных паэтаў у Беларусі. Ноч, калі ўлады, як быццам крывавыя цмокі, пазбаўляліся ад тых, каго не маглі сабе падпарадкаваць.

    Тэкставая версія на нашым сайце: ⁠https://belarus.fm/dragons-motherland/tale-02/

    Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».

    Наш адрас: ⁠help@belarus.fm

    ❤️ Падтрымайце Belarus FM: https://buymeacoffee.com/belarus

    Belarus FM – медыйная платформа некамерцыйнай арганізацыі Belarus Freedom Media, VšĮ, зарэгістраванай у Літве.

    続きを読む 一部表示
    24 分
adbl_web_anon_alc_button_suppression_t1
まだレビューはありません