『Фемінітывы ў беларускай мове: казка, гісторыя ці нашая рэчаіснасць?』のカバーアート

Фемінітывы ў беларускай мове: казка, гісторыя ці нашая рэчаіснасць?

Фемінітывы ў беларускай мове: казка, гісторыя ці нашая рэчаіснасць?

無料で聴く

ポッドキャストの詳細を見る
Сёння ў грамадстве дастаткова граматычна правільна назваць тую ці іншую прафесію ў жаночым родзе, каб у адказ пачуць раздражненне ці нават жарты. Пры гэтым гаворка ідзе пра звычайную частку граматыкі – гэта словы, якія дапамагаюць назваць жанчыну паводле яе працы і заняткаў. І тут паўстае пытанне: ці гэта праз тое, што мова раптам прапанавала нам нешта сапраўды экзатычнае? Ці фемінітывы прадыктаваныя тэмай роўнасці сёння? Бо іх менавіта так перш за ўсё і ўяўляюць – як словы, якіх «не было ніколі» і якія з’явіліся толькі зараз, праз позву дня.Уладзіслаў Гарбацкі, які шмат гадоў даследуе фемінізацыю беларускай мовы, бачыць у гэтых бурлівых дэбатах паўторныя хвалі. Тэма вяртаецца і зноў выклікае дыскусіі. У гэтым эпізодзе мы звернемся да вытокаў, каб зразумець з гісторыі, як адбывалася маргіналізацыя беларускай мовы і што можна сказаць пра фемінітывы ў сэнсе гістарычнага ўзнікнення. Калі яны з’явіліся і чаму сёння столькі спрэчак наконт іх неабходнасці ці існавання наогул? І нарэшце, ці сапраўды Францішак Скарына быў першым феміністам у Беларусі?Каб зразумець, пра што ідзе гаворка, трэба дамовіцца пра паняткі. Фемінітыў у кантэксце нашай размовы – гэта, па-першае, назоўнік жаночага роду (часам яшчэ і прыметнік, але калі казаць пра фемінізацыю беларускай мовы, то мы будзем размаўляць больш пра назоўнікі). І па-другое – праз тое, што гаворка пойдзе пра назвы прафесій ці роду дзейнасці жанчын, то трэба дадаць: па-навуковаму фемінітыў тут выступае яшчэ і ў якасці агентыву. Бо менавіта агентыў і называе дзейную асобу паводле ролі чалавека ў грамадстве, яго прафесію, сацыяльную ролю ці нават дзейнасць у пэўны момант часу. Такія словы працуюць у тых месцах, дзе мова павінна дакладна паведаміць, хто робіць справу, хто прымае рашэнні, хто выступае як спецыялістка.Па сваёй сутнасці мова заўсёды імкнецца да дакладнасці. Носьбіткі і носьбіты мовы заўсёды стваралі новыя словы – каб не блытацца і разумець адно аднаго, пра што ідзе гаворка. І гэта лічыцца натуральным патрабаваннем логікі.Таму ў гісторыі нашай мовы раней ніхто не бачыў праблемы ў тым, каб назваць жанчыну згодна з яе дзейнасцю. І нават сама сістэма мовы падказвала людзям найбольш зручныя спосабы ўтварэння такіх словаў праз выкарыстанне суфіксаў. Напрыклад, мадэлі з «–іца», «–ка» напрыканцы словаў існавалі стагоддзямі.На жаль, у штодзённым кантэксце дакладнасць выглядае зусім іншым чынам. Напрыклад, калі ў беларускамоўным паведамленні (у 2015) пазначана, што «Прэзідэнт Эстоніі заручыўся з кіраўніком кібербяспекі Латвіі», мы, як і наш суразмоўца падкасту, можам зрабіць выснаўкі, што гэта навіна таксама і пра гей-шлюб. Бо род пакідаецца мужчынскім і ў чытача будуецца ўяўленне паводле звыклай матрыцы. Атрымліваецца, нібыта гаворка ідзе пра...
adbl_web_anon_alc_button_suppression_t1
まだレビューはありません