Некаторыя словы заўсёды знаходзяцца побач з намі. Мы чуем іх у размовах, сустракаем у кнігах, выкарыстоўваем, амаль не задумваючыся пра іх гісторыю. Іншыя словы паступова адыходзяць убок. Яны застаюцца ў старых слоўніках, у творах класікаў і класікінь, у гаворцы нашых бабуль і дзядуль або жывуць толькі ў пэўным рэгіёне.Часам такое слова можна нечакана пачуць у вёсцы, у размове з роднымі або падчас звычайнай вандроўкі. Яно нібыта нікуды не знікала – проста чакала, пакуль яго зноў заўважаць.У новым падкасце «Лоўца Слоўцаў» Жэня і Ўладзік (Уладзіслаў Гарбацкі – сацыялінгвіст, гендарны даследнік) выпраўляюцца на пошукі такіх словаў. Яны збіраюць рэгіянальныя выразы, павяртаюць у актыўную мову падзабытыя словы, размаўляюць пра фемінітывы і назіраюць за тым, як беларуская мова стварае новыя формы.Але чаму менавіта «лоўца слоўцаў» ці «лоўца слоў»?Ідэя назвы ўзнікла з вобраза лаўца сноў – традыцыйнага абярэга, звязанага з культурай карэннага народа Аджыбвэ ў Паўночнай Амерыцы.Асновай лаўца сноў звычайна служыць кола, унутры якога пляцецца сетка. Паводле адной з традыцый, добрыя сны знаходзяць праз яе шлях да чалавека, а цяжкія і трывожныя заблытваюцца ў павуцінні і знікаюць з першымі промнямі сонца. Пер’е, якое часта дадаюць да абярэга, звязваюць з паветрам і рухам сноў.У адной з легенд распавядаецца пра павучыху, якая клапацілася пра дзяцей свайго народа. Калі людзі разышліся па розных землях і яна ўжо не магла знаходзіцца побач з кожным, яна пачала ткаць ахоўную сетку, каб аберагаць іх падчас сну.Так лоўца сноў паступова ператварыўся ў лоўца слоў. Бо ў яго сетку трапляюць не сны, а словы, якія маглі згубіцца, застацца незаўважанымі або адысці ў пасіўную мову. Іх важна не толькі знайсці, але і разгледзець, зразумець, захаваць і вярнуць людзям.Мову лёгка ўявіць вялікім хорам. Кожны голас у ім гучыць па-свойму, але разам яны ствараюць агульную мелодыю. Калі нейкія галасы знікаюць або іх прымушаюць маўчаць, увесь хор становіцца бяднейшым.Так адбываецца і са словамі. Пад уплывам русіфікацыі, уніфікацыі мовы і іншых гістарычных працэсаў частка беларускай лексікі была выцесненая або змаргіналізаваная. Некаторыя словы перасталі выкарыстоўваць у публічнай прасторы, іншыя захаваліся толькі ў рэгіянальнай гаворцы або сямейнай памяці. Аднак падзабытае слова – яшчэ не страчанае слова.Яно можа працягваць жыць у старым слоўніку, літаратурным творы або ў маўленні чалавека, які карыстаецца ім штодня і нават не лічыць яго такім рэдкім.Таму ў гэтым сэнсе словы падобныя яшчэ і да амулетаў. Мы захоўваем іх, але адначасова і яны захоўваюць нас – нашу памяць, адметнасць і сувязь з людзьмі, якія размаўлялі на гэтай мове раней.Чым больш такіх слоў вяртаецца да нас, тым больш абароненай ад забыцця становіцца ...
続きを読む
一部表示